ТУРНІР

+1

No comments posted yet

Comments

Slide 1

Турнір «Я – грамадзянін Рэспублікі беларусь»

Slide 3

Апошняя Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая……. (назавіце дату і год прыняцця) Правільны адказ - 15 сакавіка 1994 года

Slide 4

Канстытуцыя – гэта ….. (апішыце трыма словамі) Правільны адказ – Асноўны Закон краіны

Slide 5

Калі праводзіліся рэферэндумы, на якіх уносіліся змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь? Правільны адказ – лістапад 1996 і кастрычнік 2004 гг.

Slide 6

Вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з’яўляецца …. Правільны адказ – чалавек

Slide 7

Правільны адказ - Старшыня Вярхоўнага Савета М. Грыб 15 сакавіка 1994 года падпісвае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь Якая падзея адбываецца на фотаздымку?

Slide 8

Што за будынак паказаны на фотаздымку? Правільны адказ – Мірскі замак

Slide 9

Самы старажытны лес у Еўропе, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і Польшчы Правільны адказ – Белавежская пушча

Slide 10

Якую тэрыторыю, размешчаную ў межах Беларусі, называюць «лёгкімі Еўропы»? Правільны адказ - Палессе

Slide 11

Першы мураваны храм на тэрыторыі Беларусі, пабудаваны ў ХІ стагоддзі Правільны адказ – Сафійскі сабор (пабудаваны каля 1044-1066 гг.)

Slide 12

Гэтыя дзве беларускія вёскі называюць «беларускім Версалем» Правільны адказ – вёска Мосар (Глыбокскі раён, Віцебская вобласць) і пасёлак Ружаны (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) Вёска Мосар Ружаны

Slide 13

Змешчаныя на выяве герб і сцяг з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь Праўда

Slide 14

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца краінай, дзе пражывае найменшая колькасць насельніцтва ў Еўропе Няпраўда. Найменшая колькасць насельніцтва ў Еўропе пражывае ў Ватыкане (800 чалавек)

Slide 15

Горад Магілёў мог двойчы стаць сталіцай БССР замест Мінска. Праўда. Гэта магло адбыцца ў 1938 г.

Slide 16

Рэспубліка Беларусь мае толькі адзін урад Няпраўда. На дадзены момант існуе ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1919 г., і ён знаходзіцца ў эміграцыі

Slide 17

Быў перыяд у сучаснай гісторыі, калі беларуская мова з’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь Праўда. Гэта было ў 1990-1995 гг.

Slide 18

Гэты чалавек у 1517 годзе надрукаваў першую Біблію на старабеларускай мове. Правільны адказ – Францыск Скарына

Slide 19

Гэтых двух выдатных літаратараў называюць яшчэ «песнярамі беларускай зямлі» Правільны адказ – Янка Купала і Якуб Колас

Slide 20

Па загаду якога/якой асветніка ці асветніцы беларускай зямлі была пабудавана гэтая царква? Правільны адказ – па загаду Ефрасінні Полацкай. Спаса-Еўфрасінеўская царква (Полацк)

Slide 21

«Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду.   Бо ў Крошыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача: «Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..» Назавіце імя аўтара гэтых радкоў і іншыя яго творы. Правільны адказ – Паўлюк Багрым. Гэта адзіны яго верш, які захаваўся.

Slide 22

Ураджэнец Беларусі, нобелеўскі лаўрэат. Дзякуючы яго вынаходніцтвам, мы можам карыстацца мабільнымі тэлефонамі Правільны адказ – Жарэс Алфёраў, савецкі і расійскі фізік.

Slide 23

Угадай мелодыю - 10 Угадай мелодыю - 20 Угадай мелодыю - 30 Угадай мелодыю - 40 Угадай мелодыю - 50

Slide 24

Другая сусветная вайна пачалася ….. (назавіце дату) Правільны адказ – 1 верасня 1939 года

Slide 25

У 862 годзе ўпершыню ў летапісе ўзгадваецца беларускі горад … (назва горада) Правільны адказ - Полацк

Slide 26

Якая падзея адбылася 15 ліпеня 1410 года? Правільны адказ – Грунвальдская бітва

Slide 27

Якая падзея адбываецца на малюнку? Правільны адказ – заключэнне Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.

Slide 28

Па легендзе, продкам гэтага партыйнага дзеяча БССР быў француз, які застаўся падчас Айчыннай вайны 1812 г. на нашых землях. Правільны адказ – Пётр Міронавіч Машэраў, першы сакратар ЦК КПБ у 1965-1980 гг, кіраўнік Беларусі.

URL: