Рукапісы татараў Беларусі канца XVII–пачатку XX ст.

0

No comments posted yet

Comments

Slide 1

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Slide 2

У рукапісах змешчаны тэксты на розных мовах: арабскай, цюркскай, беларускай, польскай ўсе яны напісаны арабскім пісьмом

Slide 3

Фонд аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі ўключае 15 рукапісных кніг канца XVII – пачатку XX ст.: 3 Караны, 2 тэфсіры, 1 тэджвід, 1 дапаможнік па тэрміналогіі тэджвіда, 1 паўкітаб, 6 хамаілаў і 1 лячэбнік

Slide 4

Прататыпамі рукапісаў татараў Беларусі былі арабскія і цюркскія рэлігійныя кнігі, але яны мелі пэўныя адрозненні

Slide 5

Каран Мясцовыя Караны маглі змяшчаць прадмовы і пасляслоўі з тэкстамі на “беларуска-польскай” ці “польска-беларускай” мовах пра традыцыі і абрады, звязаныя з чытаннем Карана

Slide 6

Каран 18.02.1854 г. “Ад прарока, яго міласці, чуў: калі які чалавек хоча Каран пець па чыёй душы наперад – зрабі рытуальнае абмыванне, сядай апоўдні, сто разоў прароку, яго міласці, салават спявай” прадмова на “беларуска-польскай” мове

Slide 7

Каран 18.02.1854 г. “Алі ібн Мустафа Ждановіч дарагі, святы Каран, слова Алага Вялікага, у месяц джумада аль-ахір, у трынаццаты дзень, чацвер” калафон 1

Slide 8

Каран 18.02.1854 г. “Писалъ Сію Книгу Мустафа Ждановичъ февраля 18 дня 1854 года. тогжъ месяца февраля окончилъ” калафон 2

Slide 9

Каран 18.02.1854 г. “Сынъ Захария Мухи родился 11 декабря 1902 г. въ среду – 5 ч. 30 м. утра коему дано того дня имя Алей…” запісы ўладальніка

Slide 10

Тэфсір Тэфсіры (“тлумачэнне Карана”) татараў Беларусі па сутнасці з’яўляюцца перакладамі Карана з некаторымі элементамі каментарыя

Slide 11

Тэфсір 1686 г . Тэкст Карана на арабскай мове з падрадковым перакладам на польскую мову (так званая “пальшчызна крэсова”)

Slide 12

Тэфсір 1686 г . Тэфсір 1686 г. змяшчае найстарэйшую захаваную копію перакладу Карана на польскую мову

Slide 13

Тэфсір 1686 г . “Імам Мінска, перакладчык Ур’яш ібн Ісмаіл” запіс перакладчыка

Slide 14

Тэджвід першая палова ХІХ ст. Тэджвід (чытанне нараспеў ) – кніга, якая навучала чытанню Карана (вымаўленне гукаў, інтанацыя, паўзы)

Slide 15

Паўкітаб Татары Беларусі называлі кітабамі (“кітаб” – кніга) зборнікі, у якіх змяшчаліся паданні пра Мухамеда, апісанні абрадаў, маральна-павучальныя апавяданні, палемічныя тэксты. Паўкітабы (малыя кітабы) – маюць рысы кітабаў і хамаілаў

Slide 16

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. Паўкітаб змяшчае паданні пра Мухамеда, палемічныя тэксты, апісанні абрадаў, рытуалаў мусульман, каляндар шчаслівых і нешчаслівых дзён, гадзін

Slide 17

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. “ Як крук (крумкач) крычыць –усю весць кажа. Калі ў палёце пэўным голасам будзе клікаць, потым, сеўшы на зямлю, таксама будзе крычаць – трэба сцерагчыся… ад непрыяцеля альбо ад разбойніка… ” прадказанне па паводзінах крумкача

Slide 18

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. “У нядзелю адзенне кроіць нядобра – гора мець будзеш. У панядзелак адзенне кроіць добра – пакуль зносіш, гора мець не будзеш. Калі ў аўторак будзеш кроіць, тое адзенне злодзей украдзе...” каляндар удалых і няўдалых дзён

Slide 19

Хамаіл Татары Беларусі называлі хамаіламі (“хамала” – насіць) зборнікі малога фармату, якія змяшчалі малітвы, асобныя суры Карана, тлумачэнні рэлігійных абрадаў, а таксама парады па лячэнні хвароб, тлумачэнні сноў, календары “шчаслівых” дзён, гадзін і г.д.

Slide 20

Хамаіл апошняя чвэрць ХІХ ст. “Ай Муса, у годзе дваццаць чатыры дні ёсць. У тыя дні дзіця народзіцца – недаўгавечнае [будзе]. У тыя дні ў дарогу ехаць – здаровым не прыехаць. У тыя дні захварэць – не ачуняць. У тыя дні ў войска пайсці – здаровым не прыйсці…” каляндар удалых і няўдалых дзён

Slide 21

Лячэбнік канец ХІХ – пачатак ХХ ст. “Ад трасцы ў новым гаршку жабу высушыць і з водкай піць” рэцэпт з выкарыстаннем алкагольных напояў

Slide 22

Рукапісаў татараў Беларусі засталося вельмі мала У дзяржаўных калекцыях Літвы захоўваецца 40 рукапісаў, у кнігазборах Польшчы – 10, Расійскай Федэрацыі – 11, Вялікабрытаніі – 3, Украіны – 1, Германіі – 1, Латвіі – 1. У дзяржаўных калекцыях Беларусі – 50

Slide 23

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны: каталог / (склад.: М.У.Тарэлка, А.І.Цітавец; рэд. бібліягр. запісаў І.П.Гародка; рэдкал.: Н.Ю.Бярозкіна [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011

Slide 24

Апісанне рукапісаў, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, музеі гісторыі Клеччыны Каталог

Slide 25

Выданне каталога – вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў ЦНБ НАН Беларусі, іх сціплы ўнёсак у справу вывучэння і захавання культурнай спадчыны Беларусі

Slide 26

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст.

Tags: библиотека татары рукописи коран тефсиры хамаилы теджвид полукитаб история беларусь книжная культура

URL:
More by this User
Most Viewed
Previous Page Next Page