Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц

+109

No comments posted yet

Comments

QuziGuy (1 year ago)

А как скачать презентацию ?

drkmita (1 year ago)

1

cagubinkame (1 year ago)

sfgsfdg

dad250 (1 year ago)

Спс

volchkov (2 years ago)

lkj

Zaitseva24051998 (2 years ago)

6

LeopolD (3 years ago)

123к3укккк32222

LeopolD (3 years ago)

123к3укккк32

LeopolD (3 years ago)

123к3укккк3

LeopolD (3 years ago)

123к3укккк

Slide 1

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц Пакуль яшчэ зялёная зямля Трымае нас па міласці закона, Сынок і Маці – зерне і ралля, Сынок і Маці – мудрая ікона.

Slide 2

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948  года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям'i . Маці Жэні   — Марыя Андрэеўна, бацька  — Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе. У 1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы, а ў 4 класе напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы Жэня вучыцца ў Мерчыцкай васьмігодцы. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з'явіліся першыя друкаваныя творы Жэні.

Slide 3

1 верасня 1963 Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй “малой радзімы”. У 1966 Жэня закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі ўніверсітэт». У 1969 годзе Жэня прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы».

Slide 4

У 1971 годзе паэтку прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе Я.Янішчыц закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Жэня вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці   — нарадзіла сына Андрэя. З 1974 —1976 на творчай працы. У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе. 3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года  — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Slide 5

Я.Янішчыц   — дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.  У 1981 г. прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН. У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980  — «На беразе пляча», 1983   — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я.Купалы ў 1986. Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж.Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы яе змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Неман», «Молодая гвардня», «Дружба народов», «Огонек», газетах «Литературная Россия», «Литературная газета», альманаху «Поэзия», штогодніку «Дзень паэзіі», калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне.

Slide 6

1970 год   — дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых . Аўтар зборнікаў паэзіі «Ясельда», «Каліна зімы». Выдала кнігу выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла». Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю.Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні. У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі. 25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Slide 7

Тры перыяды творчасці

Slide 8

Радзіма, Беларусь, дзяцінства   — вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку Я. Янішчыц духоўнай энергіяй. Яе вершы, прысвечаныя маці, бацьку, сыну,  — гэта старонка не толькі асабістай біяграфіі, але і лірычнай хронікі, гісторыі беларускага народа. Мысленне, асабліва ў сталай лірыцы паэтэсы, вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан душы лірычнай гераіні выяўляецца праз дыялектычную ўзаемазалежнасць такіх эмацыянальных катэгорый, як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра. Паэтыка Я. Янішчыц шчодра ўвабрала ў сябе разнастайныя мастацкія прыёмы і сродкі народнай вуснапаэтычнай творчасці. Тропы вывераны жыццёвай логікай і нясуць на сабе адбітак неардынарнасці паэтычнага мыслення.

Slide 9

У роздумах пра бацькоўскі край, лёс землякоў і аднавяскоўцаў, пра гераічнае мінулае і сучаснасць адчуваецца высокая чалавечая годнасць, павага да людзей. Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Я. Янішчыц. У ёй найбольш выразна раскрылася незвычайнае духоўнае святло чалавечай і творчай асобы. Выяўленне душэўнага стану гераіні, яе сямейнай неўладкаванасці адбіліся ў паэме «Акно ў дождж». Справы вясковых працаўнікоў шырока паказаны ў паэме «Ягадны хутар», якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы ў выглядзе лістоў да маці, дзядзькі Арцёма, стрыечнага брата. Сучаснай вёсцы прысвечана і «Зорная паэма».

Slide 10

Столькі гадоў ішла да цябе! Памяці поле раіцца. Няўжо не дасі ў палоннай журбе Хоць босай вады напіцца?.. Яўгенія Янішчыц Люблю... Дрэнна Нармальна Добра Выдатна Вельмі выдатна

Slide 11

Я дыханнем цябе абаўю, Зберажы гэты промень, і лета, I жаноцкую рэўнасць маю, За якой чысціня на паўсвета. Я не кінуся шчасця шукаць, На самоце галубіць патоля. Буду мудра і светла маўчаць, Як бярозка між чыстага поля. Люблю... Хоць асудзіце строга, Хачу толькі так я любіць, Калі і не ўспомніць нічога, I нельга нічога забыць. Яўгенія Янішчыц Я дыханнем цябе абаўю... Дрэнна Нармальна Добра Выдатна Вельмі выдатна.

Slide 12

Ты паклiч мяне. Пазавi. Там заблудзiмся ў хмельных травах Пачынаецца ўсё з любвi Нават самая простая ява I тады душой не крывi На дарозе жыцця шырокай Пачынаецца ўсё з любвi— Першы поспех i першыя крокi Прыручаюцца салаўi Там дзе выбеглi ўдаль канавы Пачынаецца ўсё з любвi— Адчужэнне i боль i нянавiсць Ты паклiч мяне. Пазавi Сто дарог за маiмi плячыма Пачынаецца ўсё з любвi А iнакш i жыць немагчыма

URL: