Сімвальныя і радковыя велічыні

0

No comments posted yet

Comments

Slide 1

Сімвальныя і радковыя велічыні

Slide 2

Змест Сімвальныя і радковыя велічыні Параўнанне зменных Складанне зменных Функцыя Concat Функцыя Length Функцыя Pos Функцыя Copy Функцыі Ord и Chr Працэдура Delete Працэдура Insert

Slide 3

Сімвальныя і радковыя велічыні Для работы з сімваламі, словамі і сказамі ў Паскалі існуюць тыпы дадзеных - CHAR І STRING. Тып CHAR (знакавы) - значэнні займаюць 1 байт і ўяўляюць сабой 1 сімвал. Зменныя павінны быць апісаны ў раздзеле апісання зменных або канстант: Імя: char; Імя: string; ці Імя: string[даўжыня]; дзе Імя – імя зменнай; string, char – радковы і знакавы тып; даўжыня - канстанта тыпу INTEGER, якая вызначае максімальную даўжыню радка. Тып STRING (радковы) - значэннем можа быць любая паслядоўнасць знакаў даўжынёй не больш за 255.

Slide 4

параўнанне сімвальных велічынь Радковыя зменныя можна параўнаць з іншай зменнай або канстантай тыпу STRING, выкарыстоўваючы аператары =, <,>, <=,> =, <>. Радкі параўноўваюцца пасімвальна ад першага сімвала. 1. Калі ўсе знакі радкоў, якія параўноўваюцца, аднолькавыя, то такія радкі лічацца роўнымі. ’abcd’ = ‘abcd’ Паслядоўнасць знакаў, якая з'яўляецца радком, заключаецца ў адзінарныя двукоссі.

Slide 5

Параўнанне сімвальных велічынь 3. Калі радкі маюць розную даўжыню, але ў агульнай часткі сімвалы супадаюць, то кароткі радок меншы, за даўжэйшы. ’abcd’ > ‘abc’ 2. Калі ў аднолькавых пазіцыях радкоў знаходзяцца розныя сімвалы, большай лічыцца той радок, у якім у гэтай пазіцыі знаходзіцца сімвал з большым кодам. ’abd’ > ‘abc’

Slide 6

Складанне зменных Аб'яднанне некалькіх радкоў у адзін: да канца першага радка далучаецца пачатак другога і г.д. Даўжыня выніковага радку мусіць быць <= 255 знакаў. Прыклад: c:= ‘Иван‘ + ‘ ‘ + ‘Петров’; write(c); //будзе выведзена ‘Иван Петров’

Slide 7

Вяртае даўжыню радка. Length (параметр) Параметр - пераменная ці канстанта радковага тыпу. Вяртаецца значэнне (цэлы лік) - колькасць знакаў, з якіх складаецца радок. Прыклад, n:=length (‘Иванов’); - значэнне зменнай n роўна 6. Функцыя LENGTH Радковыя функцыі

Slide 8

ФУНКЦЫЯ CONCAT Concat(s1,...,sn) вяртае радок, які з'яўляецца вынікам зліцця радкоў s1, ..., sn. Вынік той жа, што ў выказвання s1 + s2 + ... + sn. Прыклад S1 := ’город ’; S2:=‘Киев’; S:=CONCAT(S1,S2); S3:=S1+S2; значэнне зменных S і S3 будзе ’город Киев’.

Slide 9

Функцыя POS Дазваляе вызначыць становішча падрадка ў радку. Калі падрадок не знойдзены вяртаецца 0. Агульны выгляд: Pos (падрадок, Радок); Прыклад p:=pos(‘Петербург’ , ’Санкт-Петербург’); Значэнне зменнай p будзе роўна 7.

Slide 10

Функцыя COPY Дазваляе вылучыць фрагмент радка. Агульны выгляд: Copy (Радок, p, n); дзе Радок - пераменная радковага тыпу, якая змяшчае радок, фрагмент якога трэба атрымаць; р - нумар сімвала, з якога пачынаецца падрадок; n - даўжыня вылучаемага падрадка. Пример St := ’инженер Иванов’; Fam := copy(st,9,6); Значэннем зменнай fam будзе радок ‘Иванов’.

Slide 11

Функцыя Ord Для сімвалаў х - char вяртае іх код. Для цэлых x вяртае само значэнне. Прыклад m:=ord(8); m1:=ord(‘8’); Writeln(m,' ',m1); Вынік: 8 56 Функцыя Chr вяртае знак з кодам Х. Агульны выгляд: Ord (x) Прыклад Writeln(chr(243),’ ‘,chr(222)); Вынік: у Ю Фгульны выгляд: Chr(x).

Slide 12

Працэдура Delete Дазваляе выдаліць частку радка. Агульны выгляд: DELETE (Радок, p, n); дзе Радок - зменная радковага тыпу; р - нумар сімвала, з якога пачынаецца падрадок, які трэба выдаліць; n - даўжыня  падрадка, які трэба выдаліць Прыклад S:=’город Санкт-Петербург’; delete(S,7,6); Значэннем зменнай S будзе радок ’город Петербург’. Радковыя працэдуры

Slide 13

Працэдура INSERT Дазваляе ўставіць падрадок ў радок знакаў. Радок рассоўваецца. У агульным выглядзе зварот да працэдуры выглядае так: Insert (subs, s, index); ўстаўляе падрадок subs ў радок s з пазіцыі index Прыклад S := ’город Петербург’; INSERT(‘Санкт-‘,S,7); Значэннем зменнай S будзе радок ’город Санкт-Петербург’.

URL: